ARTSphera.com.ua продажа и покупка произведений искусства картин работ мастеров

Русский Украинский Английский Немецкий Французский
Зарегистрировано: [1974] мастера, [371] посетитель.
Опубликовано: [32814] работы.

Поиск по:
RSS feed
Последние новости
Музей азиатского искусства Crow демонстрирует современную японскую керамику
Первая персональная выставка новых произведений художника Яна-Оле Шимана в Касмине открылась в Нью-Йорке
Выставка посвящена голове как мотиву в искусстве
МоМА получает большой подарок от работ швейцарских архитекторов Herzog & de Meuron
Выставка отмечает Андреа дель Верроккьо и его самого известного ученика Леонардо
Последние статьи
«Где командовали высшие существа: Генрих Нюссляйн и друзья» открывается в галерее Гвидо В. Баудаха
Новая экспозиция Высокого музея посвящена искусству южных backroads
Выставка в Глиптотеке предлагает скульптурную одиссею 1789-1914 годов
Первая большая ретроспектива американского фотографа Салли Манн отправляется в Хьюстон
Tate Modern открывает крупную выставку работ пионерской художницы Доротеи Таннинг
Neo-Op: выставка Марка Дагли открывается в галерее Дэвида Ричарда
Выставка новых работ американской художницы Кэтрин Бернхардт открывается в Ксавье Хуфкенс
Вид искусства
Живопись(22953)
Другое(3334)
Графика(3261)
Архитектура(1969)
Вышивка(1048)
Скульптура(617)
Дерево(445)
Куклы(302)
Компьютерная графика(281)
Художественное фото(273)
Дизайн интерьера(254)
Церковное искусство(196)
Народное искусство(193)
Бижутерия(119)
Текстиль (батик)(107)
Керамика(105)
Витражи(103)
Аэрография(74)
Ювелирное искусство(66)
Фреска, мозаика(64)
Дизайн одежды(61)
Стекло(57)
Графический дизайн(38)
Декорации(26)
Лоскутная картина(14)
Флордизайн(9)
Пэчворк(4)
Бодиарт(3)
Плакат(2)
Ленд-арт(2)
Театр. костюмы(0)
День рождения
АртХаус Худсалон
Герман Куликов Александрович
Даниил Бублис Сергеевич
Савченко Евгений Анатольевичь
Татьяна Пальникова
Яна Прадос
Полезные ссылки
Ежевика - товары для рукоделия
Облако тегов
Система Orphus


Просмотров: 2412

Рэнесансная культура на Беларусі


Рэнесансная культура на Беларусі

Рэнесансная культура на Беларусі

Рэнесанс ці Адраджэнне зарадзіўся ў Італіі ў канцы 13 стагоддзя і на працягу 14 – 16 ст. панаваў у культурным жыцці Еўропы. Сацыяльнай базай Адраджэння (Рэнесанса) быў не капіталізм (у аснове капіталістычнай вытворчасці — развітая мануфактура і фабрыкака, а ў 14—16 ст. ў Еўропе панавала традыцыйная сялянская і рамесніцкая вытворчасцьсць), а хутчэй пракапіталістычныя формы сацыяльнага быцця, засяроджаныя ў адносна вольных, забяспечаных магдэбургскім правам гарадах, якія ў 14—16 ст. сталі цэнтрамі асветы, навукі і культуры, акумуліравалі духоўныя сілы грамадства. Тыпалагічныя рысы гэтай культуры — арыентацыя на даследаванне прыроды і чалавека (антрапацэнтрызм і гуманізм), узмацненне асабістага і суб'ектыўнага пачаткаў, пантэістычны светапогляд, сцвярджэнне зямной каштоўнасці гарманічнага, усебакова развітога чалавека — майстра, мастака, вучонага і філосафа, урэшце, паступовае пераадоленне дагматызму, схаластыкі і станаўленне крытычнай думкі.

 Асноўныя дасягненні эпохі Адраджэння— вялікія геаграфічныя адкрыцці (падарожжы X. Калумба, Ф. Магелана), якія садзейнічалі пераадоленню сярэдневяковага правінцыялізму, пацвердзілі шарападобнасць зямлі і сцвердзілі адзінства зямнога жыцця, астранамічныя і фізікаматэматычныя тэорыі (М. Капернік, Г. Галілей, I. Кеплер і інш.), паводле якіх Зямля аказалася не цэнтрам завершанага і дасканалага космасу, а часткай сонечнай сістэмы і бясконцага сусвету, станаўленне тэхнічных навук, біялогіі, медыцыны, эксперыментальных даследаванняў, якія садзейнічалі тэхналагічнаму прагрэсу і чалавеказнаўству, высокі ўзровень гуманітарных навук — свецкай філасофіі, археалогіі, адкрыццё кнігадрукавання як умовы дэмакратызацыі навукі, літаратуры і асветы, узлёт рэалістычнага мастацтва і станаўленне нацыянальных літаратур. Паводле крытэрыяў развіцця мастацкай культуры і гуманістычнай навукі, еўрапейскае Адраджэнне дзеляць на: Протарэнесанс, ці ранняе Адраджэнне [пераважна ў Італіі 14—15 ст.; творчасць А. Дантэ, Ф. Петраркі, Дж. Бакача, станаўленне рэнесансавага стылю ў архітэктуры (Л. Альберці), жывапісе (Джота), скульптуры (Л. Гіберці, Данатэла) і інш.], В ы с о к а е Адраджэнне (пераважна ў выяўленчым мастацтве канца 15—1-й чвэрці 16 ст.; Рафаэль, Леанарда да Вінчы, Тыцыян, Мікеланджэла, А. Дзюрэр і інш.), п о з н я е Адраджэнне (2-я палова 16 — пачатак 17 ст.). Позняе Адрадраджэнне найбольш раскрылася ў выяўленчым мастацтве і літаратуры, пераводзе акцэнтаў з прыгожага і ўзнёслага на трагічнае, камічнае і агіднае (творчасць I. Босха, П. Брэйгеля Старэйшага, драмы і трагедыі У. Шэкспіра, камічнае ў Эразма Ратэрдамскага і У. фон Гутэна, эстэтыка М. Мантэня, гратэскавая вобразнасць у раманах Ф. Рабле і М. Сер-вантэса, росквіт тэатральнага і музычнага мастацтваў, тэндэнцыі да маньерызму і барока ў пластычных мастацтвах). У адрозненне ад класічнага італьянскага Адраджэння культуру на Поўнач ад Альпаў называюць Паўночным Адраджэннем Яго характэрныя рысы — сувязь з Рэфармацыяй і нацыянальным адраджэннем і пэўная залежнасць ад сярэдневяковых і рэлігійных традыцый. Да гэтага тыпу Адраджэння прымыкае культура славянскага рэгіёна.

 Беларускія даследчыкі 1970—80-х гадоў даказалі наяўнасць на Беларусі 16 — пачатку 17 ст. рэнесансавага гуманізму і адпаведнай культуры. Спрэчкі вядуцца толькі наконт таго, наколькі глыбока пранікла яна ў тагачаснае беларускае жыццё народа, была эпохай у станаўленні нацыянальнай культуры ці толькі плынню ў сярэдневяковай культуры. Беларусь у складзе ВКЛ (з 1569 — у Рэчы Паспалітай) была ў сацыяльна-эканамічных адносінах перыферыяй тагачаснай Еўропы. Тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, якія доўгі час памылкова лічыліся базай, адзінай сацыяльнай перадумовай Адраджэння. 3 другога боку, у сярэдневяковай Беларусі толькі зараджалася свецкая літаратура, асабліва паэзія на роднай мове. Філасофская і грамадская думка канчаткова не аддзяліліся ад багаслоўя і арыентацыі на Біблію. Не было выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва — жывапісу, скульптуры, музыкі. Аднак сёння пераважае думка пра варыянтнасць і шматграннасць рэнесансавай культуры ў рамках пэўнай яе аднатыпнасці. Беларуска-літоўска-польскі рэгіён 16 ст. добра ўпісваўся ў тагачасную еўрапейскую культуру, хоць і не знаходзіўся ў эпіцэнтры яе развіцця. Тагачасныя беларускія гарады мелі юрыдычную аўтаномію. У 14—15 ст. сфарміравалася старабеларуская мова, якая амаль да канца 17 ст. была дзяржаўнай мовай ВКЛ. У галіне архітэктуры поруч з готыкай у 16 ст. на Беларусі складаўся рэнесансавы стыль (комплексная рэканструкцыя гарадоў, абарончыя збудаванні, замкі-палацы ў Міры, Любчы, Нясвіжы, цэрквы ў Сынковічах, Супраслі, Маламажэйкаве, Спаса-Праабражэнская царква-замак у Заслаўі і інш.). 3 16—1-й паловы 17 ст. дайшлі творы жывапісу (сармацкі партрэт, творы іканапісу з прыкметнымі рэалістычнымі і этнаграфічна-бытавымі рысамі).

Вялікай з'явай эпохі Адраджэння было ўзнікненне беларускага кнігадрукавання і станаўленне мясцовай школы кніжнай графікі. Развівалася беларуская царкоўная і свецкая музыка, узнікла нотадрукаванне, зарадзіўся самабытны жанр кантавай  песеннай культуры. Пачынальнікам беларускага рэнесансавага асветніцтва быў Ф. Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, выдавец і каментатар першай беларускай Бібліі. На падставе аналізу яго літаратурна-асветніцкай спадчыны раскрываецца сінтэзуючы характар светапогляднай асновы культуры эпохі Адраджэння: яна не была ні простай рэстаўрацыяй антычнай навукі і мастацкай культуры, ні поўным адмаўленнем хрысціянскага і сярэдневяковага светапогляду. Гэта быў сінтэз хрысціянскага гуманізму з антычнай мастацкай і філасоўскай культурай, які стварыў якасна новую культуру, што стала зыходнай асновай для развіцця нацыянальных культур еўрапейскіх народаў. Арыгінальныя творы Скарыны нясуць на сабе адзнаку светапогляду пераходнай эпохі: яны грунтуюцца на традыцыйнай біблеістыцы і разам з тым тлумачаць Біблію ў рэчышчы рэнесансавай культуры — як вынік шматвяковага і драматычнага станаўлення чалавечай духоўнасці. Скарынава Біблія — першае ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў навукова-папулярнае выданне, разлічанае хутчэй на свецкага чытача, чым на літургічную службу. Светапогляд Скарыны характарызуецца кампрамісам паміж хрысціянскім этычным ідэалізмам і рэнесансавым рэалізмам, арыентаваным на зямное быццё і сацыяльную гармонію. Яго ідэал — своеасаблівая «калакагатыя» (Арыстоцель), спалучэнне дабра і красы. Розныя аспекты літаратурна-асветніцкай спадчьшы Скарыны развівалі М. Гусоўскі, С. Будны, В. Цяпінскі, Л. Зізаній, М. Сматрыцкі, Сімяон Полацкі і інш. бел. пісьменнікі 16—17 ст. У паэме «Песня пра зубра» (1523) Гусоўскі ў высокамастацкай форме на міжнароднай у той час лацінскай мове выявіў рэнесансава-гуманістычную канцэпцыю прыроды, айчыннай гісторыі і мастацкай творчасці Скарына і Гусоўскі — прадстаўнікі ранняй рэнесансавай культуры на Беларусі — этапу, які пачаўся тут, як і ў шмат якіх іншых краінах паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы, амаль на стагоддзе пазней, чым у Італіі. Прычына гэтага «храналагічнага змяшчэння» ў тым, што эканамічным і агульнакультурным адставанне гэтых рэгіёнаў запаволілі пераход ад сярэднявечча да новага часу. Той жа прычынай тлумачыцца адсутнасць у гэтых рэгіёнах стадыі Высокага Рэнесансу. Беларуская культура 2-й паловы 16— 1-й паловы 17 ст. пазначана рысамі позняга Рэнесансу. У адрозненне ад раннерэнесансавага асветніцтва, заснаванага на веры ў магчымасць гармоніі паміж класамі, народамі, веравызнаннямі, паміж асобай і грамадствам, позні Рэнесанс характарызуецца стратай гэтых утапічных мар і барацьбой разнастайных сацыяльных і нацыянальных груп за свае ідэалы і каштоўнасці. У гэтай барацьбе выкарыстоўваліся дасягненні рэнесансавай культуры — кнігадрукаванне, літаратура, іншыя віды мастацтва, асабліва красамоўства, тэатр, жывапіс, тагачасная гуманітітарная навука. Тады быў адзін з самых палемічных перыядаў у гісторыі айчыннай культуры.

 Тыповы дзеяч таго часу — ідэолаг Рэфармацыі, пачынальнік беларускай палемічнай літаратуры С. Будны. Яго заслуга як пісьменніка і асветніка — у паслядоўнай барацьбе за інтэлектуальную свабоду, права на «іншадумства». Як выдавец і перакладчык ён развіваў традыцыі Скарыны, садзейнічаў развіццю беларускай літаратурнай мовы. У палеміцы з езуіцка-каталіцкай экспансіяй развівалася гуманістычная навука на беларускай і царкоўнаславянскай мовах, пераважна мовазнаўства з элементамі паэтыкі і рыторыкі (падручнікі славянскай мовы Л. Зізанія ў 1596 і М. Сматрыцкага ў 1618). У канцы 16 - 1-й палове 17 ст. ўзніклі 3 асноўных плыні  асветніцтве, літаратурыры і грамадскай думцы рэфармацыйна-рацыяналістычная (Будны і яго паслядоўнікі), нацыянальна-патрыятычная (К. Пашкевіч, А. Рымша, Сімяон Полацкі), уніяцкая і каталіцкая (I. Пацей, М. К. Сарбеўскі). Літаратурная творчасць і асветніцкая дзейнасць Сімяона Полацкага ўвасобілі ўзаемасувязі ўсходнеславянскіх, народаў, садзейнічалі  засваенню      грамадствам   здабыткаў антычнай і заходнееўрапейскай культур, фарміраванню ўсходнеславянскага стылю барока, які склаўся ў выніку сінтэзу рэнесансавай культуры і хрысціянскіх духоўных каштоўнасцей. Гуманістам па светапогляду і тэарэтыкам барока ў яго каталіцкай інтэрпрэтацыі быў польскі новалацінскі паэт, філосаф і літаратуразнавец Сарбеўскі (1595—1640), які выкладаў у Полацкай езуіцкай калегіі і на аснове сваіх лекцый напісаў даследаванне па тэорыі паэзіі, красамоўства і антычнай міфалогіі (надрукавана ў Польшчы ў 1954—72 у кнізе «Пра дасканалую паэзію...», «Лекцыі па паэтыцы», «Багі языч-нікаў»).

 Карані  кантактаў з заходнееўрапейскай культурай трэба шукаць ўжо на першапачатковым этапе існавання ВКЛ. Устаноўлена, што яшчэ ў 1297 г. у Пражскім універсітэце навучаліся студэнты з нашага края. Пісьмовыя крыніцы даюць дастаткова падстаў меркаваць, што найбольш адукаваныя прадстаўнікі маладой беларускай народнасці правільна ўяўлялі значэнне разумных суадносін паміж нацыянальным (унутраным) і інтэрнацыянальным (знешнім) фактарамі ў культуры, хоць гэтыя паняцці тады і не мелі такога акрэсленага разумення, як у нашыя дні. Кожны такі прадстаўнік, аддаючы свой талент развіццю таго ці іншага віду роднай культуры, імкнуўся дзеля гэтага не толькі да канца вычарпаць уласна беларускі патэнцыял, але і ўзбагаціць яго найлепшымі здабыткамі з культур іншых народаў. А такіх здабыткаў было тады ў іх нямала, бо шырокі выход беларускай народнасці ў Еўропу якраз супадаў з эпохай Адраджэння або Рэнесансу, у яе заходніх і цэнтральных краінах (14 – 16 стст.). Пад той час на гістарычнай арэне з'явіўся новы клас — буржуазія, якую ўжо ніяк не задавальнялі ўзровень культуры, сацыяльна-палітычныя парадкі феадальнага грамадства. Пачынаецца хуткае развіццё ўсіх жанраў культуры, прычым на першае месца ў ёй выходзіць праўдзівае адлюстраванне рэальнага, а не надуманага, уяўнага жыцця, вобраза самога чалавека з усім багаццем яго ўнутранага свету.  У галіне мастацкай літаратуры эпохі Адраджэння тварылі такія выдатныя асобы, як Франчэска Петрарка (лічыцца стваральнікам італьянскай літаратурнай мовы), Джавані Бакаччо, Уільям Шэкспір, Мігель Сервантэс, у выяўленчым мастацтве — Леанарда да Вінчы, Рафаэль, Мікеланджэла. Таму вельмі добра, што найталенавітыя людзі нашага края не адседжваліся дома, а шукалі шляхі ў краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, каб прынесці адтуль святло культуры, навукі і асветы на родную  Бацькаўшчыну.  Дзякуючы старанням гэтых людзей, на Беларусі не было такой сферы ў духоўным жыцці, куды б ні пранікалі ідэі гуманізму эпохі Адраджэння. Гэтаму садзейнічала не толькі выгаднае геаграфічнае становішча нашага  края,   але  і  адносна высокі  ўзровень яго культуры. Цёмны народ заставаўся б абыякавым, раўнадушным да ўсяго таго, што адбывалася ў цывілізаваных краінах.

Прагрэсіўныя ідэі Адраджэння блізка да сэрца ўзялі работнікі навучальных устаноў, беларуская моладзь, што вучылася ва універсітэтах Кракава, Вітэнберга, Прагі, Кёнігсберга, Лейпцыга, Базеля, Цюрыха, Жэневы, Падуі і іншых еўрапейскіх гарадоў. Садзейнічалі прыходу культуры з Захаду і купцы, якія везлі з Еўропы не толькі патрэбныя насельніцтву ВКЛ розныя рамесныя вырабы ці заморскія тавары, але і літаратуру вядомых гуманістаў і рэфарматараў, выдатныя, арыгінальныя творы выяўленчага мастацтва. Ла прыкладзе еўрапейскіх краін і ў ВКЛ у дадатак арганізуюцца да традыцыйных тыпаў праваслаўных і каталіцкіх школ арыянскія, кальванісцкія, ствараюцца друкарні, бібліятэкі. У 50— 60-я гг. 16 ст. у Бярэсці і Нясвіжы пад уплывам прагрэсіўных дасягненняў эпохі Адраджэння пачынаецца нотадрукаванне. У сваю чаргу і наша зямля не з'яўлялася закрытай для наведвання яе прагрэсіўнымі дзеячамі еўрапейскага Рэнесансу. Культурнае жыццё на Беларусі насіла ярка выяўленыя еўрапейскія рысы.

На Беларусі, якая ўваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае, у 15—16 ст. адзначыліся эканамічныя, сацыяльна-палітітычныя і ідэалагічная перадумовы для культуры Адраджэння: рост гарадоў і гандлёва-рамеснага насельніцтва, узмацненне палітычнай цэнтралізацыі і дзяржаўна-прававой стабілізацыі грамадства, фарміраванне беларускай народнасці і нацыянальнай самасвядомасці, расшырэнне кантактаў з краінамі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. У 16—1-й палове 17 ст. інтэнсіўна развіваліся кнігадрукаванне, адукацыя, павышалася цікавасць да культурных каштоўнасцей антычнасці, у асяроддзі феадалаў і гараджан павялічвалася мецэнацтва, распаўсюджваліся ідэі Рэфармацыі і гуманізму, ішло станаўленне беларускай мовы , нацыянальнай пісьменнасці, у тым ліку літаратурыры, айчыннай пісьменнасці на лацінскай і польскай мовах. Выдаваліся першыя буквары, граматыкі, слоўнікі (Л. Зізанія, М. Сматрыцкага). Беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай мовы Вялікага княства Літоўскага (афіцыйна да 1696). Створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі — Статуты Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588), накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўна-юрыдычнага суверэнітэту краіны. Параўнальна з перадавымі еўрапейскімі краінамі Беларусь мела і спецыфічныя рысы — адсутнасць у эканоміцы выразных капіталістычных праяў, большая залежнасць гарадоў і мястэчак ад феадалаў, меншая ўвага да свецкага пачатку ў культуры, незавершанасць нацыянальнай дыферэнцыяцыі і культурнай кансалідацыі беларускай, украінскай і літоўскай народнасцей, што абумоўлівала, у прыватнасці, полінгвізм у літаратуры, неадназначнасць дзеннасці многіх прадстаўнікоў культуры Вялікага княства Літоўскага (С. Будны, Л. Зізаній і інш.). Своеасаблівасць культуры Адраджэння на Беларусі таксама ў інтэграцыі рэлігіозна-рэфармацыйных і гуманістычных ідэй, у сувязі з антыфеадальнай і нацыянальна-вызваленчай барацьбой, у ідэйным сінтэзе хрысціянства з элементамі антычнай і рэнесансавай філасофіі, у патрыятрыятычнай і дэмакратычнай культурна-асветнай тэндэнцыі, узаемадзеянні духоўных культур Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы і інш. Тыпалагічна Адраджэнне на Беларусі, Украіне і ў Літве прымыкала да рэгіёна Паўночнага Адраджэння. Рэнесансавая культура на Беларусі акрэслілася з некаторым спазненнем і храналагічна не зусім супадае з аналагічнымі з'явамі ў заходнееўрапейскіх краінах; апрача гэтага яна засвойвалася ва ўмовах актыўнага развіцця барока, контррэфармацыі.

Пад уплывам Адраджэння распрацоўваліся найважнейшыя аспекты грмадска – палітычнай і філасўскай думкі Беларусі. Крытыкаваліся пануючыя сацыяльна-палітычныя інстытуты; асэнсоўвалася неабходнасць грамадскіх перамен; прапаноўваліся праекты ўдасканалення сацыяльных адносін, дзяржавы, права; ставілася пытанне аб развіцці нацыянальнай культуры, роднай мовы, асваення духоўнай спадчыны іншых народаў (Скарына, М. Гусоўскі, М. Літвін, С. Будны, Якуб з Калінаўкі, М. Чаховіц, Волан, Л. Зізаній). Рэнесансава-гуманістычная скіраванасць мела ідэйна-тэарэтычнае абгрунтаванне барацьбы беларускага і ўкраінскага народаў супраць нацыянальна-рэлігіознага прыгнёту, каталіцкай экспансіі, уніі (С. Зізаній, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч і інш.). У этыцы вылучыліся кірункі: памяркоўны хрысціянска-гуманістычны (Скарына, Гусоўскі, Волан, Сімяон Полацкі). радыкальны хрысціянска-гуманістычны (Якуб з Каліпаўкі, 3. Чаховіц) і атэістычны (К. Лышчынскі і інш.); выспявала рацыяналістычна-натуралістычная канцэпцыя маралі; паглыблялася ўласцівая Скарыне тэндэнцыя да разрыву сувязі паміж мараллю і афіцыйнай рэлігіяй, аўтанамізацыі этыкі; рэабілітавалася зямное быццё, праводзілася думка аб маральнай свабодзе чалавека, рэгулятарам паводзін называліся розум і сумленне, маральнымі дабрачыннасцямі — мудрасць, працалюбства, умеранасць, грамадская актыўнасць, служэнне агульнаму шчасцю. Эстэтыка разглядала перайманне як сінтэз аб'ектыўна-рэальнага і творчай фантазіі мастака, асэнсоўвала паняцці прыгожага, гераічнага, ідэальнага, трагічнага, камічнага; усведамлялася роля свабоды ў творчым працэсе; паказвалася неабходнасць для паэта прафссіяналізму, эрудыцыі; абвяшчалася эстэтычная вартасць роднай мовы (Скарына, Гусоўскі, С. Будны, В. Ця-пінскі, Л. Зізаній, М. Сарбеўскі). У анталогіі ставіўся пад сумненне артадаксальны крэацыянізм; вялася рацыяналістычная крытыка і давалася натуралістычнае тлумачэнне біблейскіх цудаў; матэрыялістычна вырашалася праблема генезісу прыроды (С. Будны, С. Лован, К. Ляшчынскі). У генеалогіі і метадалогіі рабіліся спробы адмовіцца ад сляпой веры ў аўтарытэты, размежаваць кампетэнцыі веры і ведаў, тэалогіі і філасофіі, прызнаць індывідуальны розум асноўнай крыніцай пазнання; у інтэлектуальных зносінах і філасоўскім мысленні назіраліся рысы дыялогу.

 На эпоху Адраджэння прыпадаюць першыя творы ўласна беларускай пісьменнасці — дакументы дзяржаўнага справаводства (граматы, прывілеі, акты, статуты і інш.). Расквітнела агульнадзяржаўнае летапісанне («Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446), якое абуджала зацікаўленне гісторыяй сваёй краіны, садзейнічала росту нацыянальна-грамадзянскай свядомасці. Пазней у летапісах усё больш месца адводзілася домыслу, мастацкакй фантазіі, і ў выніку яны сталі нагадваць белетрызаваныя гістарычныя аповесці («Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца). Тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне хронік прывяло да стварэння гістарыяграфічных твораў («Хроніка» М. Стрыйкоўскага), мясцовых летапісаў (Баркулабаўская хроніка). Заняпала жыційная літаратура, хрысціанска-аскетычны змест якой быў несугучны часу. На беларускую мову перакладаліся творы свецкай прозы («Александрыя», «Аповесць пра Трышчана»: «Троя», «Гісторыя пра Атылу»), што сведчыла пра актывізацыю культурных узаемасувязей беларускага народа з народамі іншых краін. Рэвалюцыйную ролю ў гісторыі літаратуры адыграла кнігадрукаванне, якое шырока распаўсюдзілася на Беларусі. Літаратура пераставала быць ананімнай, а ўзмацненне асабовага пачатку спрыяла мастацкім пошукам, зараджэнню індывідуальных пісьменніцкіх стыляў. У асобе беларускага першадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветніка-патрыёта і гуманіста Скарыны айчынная культура выйшла на міжнародную арэну і дасягнула еўрапейскіх вяршынь. Пераклад Скарынай Бібліі на беларускую мову (ранейшы за пераклад Лютэрам на нямецкую), падыход да «свяшчэннага пісання» як да мастацкага твора, крыніцы ведаў, свецкае па духу афармленне выдання падрывалі асновы сярэдневяковага светапогляду, паскаралі секулярызацыю мыслення і літаратурнага працэсу на Беларусі. Скарына — аўтар высокамастацкіх прадмоў і пасляслоўяў да біблейскіх кніг, у якіх сцвярджалася самастойная вартасць літаратурнай творчасці, грамадзянскасць, патрыятызм, чалавекалюбства. Выдатным узорам мастацкага слова стала паэма М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (на лацінскай мове), у якой выражаны эстэтычныя і этычныя ідэалы і прынцыпы Адраджэння, вера ў чалавека дзейнага, фізічна і духоўна дасканалага, патрыятызм, любоў да роднай зямлі. Вялікі ўплыў на літаратуру Беларусі 16—1-й паловы 17 ст. зрабілі рэфармаыйна-гуманістычны рух, вострая сацыяльна-класавая і нацыянальна-рэлігіозная вызваленчая барацьба. Заявіла аб сабе цэлая плеяда таленавітых літаратараў, якія пісалі на беларускай, лацінскай і польскай мовах (С. Будны, Цяпінскі, М. Сматрыцкі, Філіповіч, Волан, С. Зізаній, Л. Зізаній, Л. Карповіч, Я. К. Пашкевіч, А. Рымша, Я. Радван, I. Пацей і інш.). Важнае значэнне атрымала публіцыстыка, найбольш папулярныя жанры яе — ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), «слова» (казанне), прадмова, палемічны трактат. Адметнай з'явай было ўзнікненне паэзіі. У ёй панаваў жанр эпікграм, якія нярэдка мелі актуальнае грамадска-палітычнае гучанне. Паявіліся прафессійныя, паэты (Сімяон Полацкі і інш.). Са школьнага тэатра зарадзілася драма. Праз інтэрмедыю, мастацкая структура   якой цесна звязана з фальклорам (анекдотам, гумарэскай, жартам), у беларускую літаратуру прыйшоў новы герой — прадстаўнік трэцяга саслоўя, народных нізоў. Павышэнне цікавасці да чалавека, прыватнага жыцця пэўнай асобы абумовіла інтэнсіўнае развіццё мемуарнай літаратуры («Лісты» Ф. Кміты-Чарнабыльскага, «Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А. Каменскага-Длужыка, дыярыушы С. і Б. Маскевічаў, Абуховічаў, успаміны Я. Цадроўскага, С. Незабітоўскага). Новым было і з'яўленне гумарыстычных, парадыйна-сатырычных твораў. Напрыклад, «Прамова Мялешкі» скіравана супраць іншаземнага засілля на Беларусі, высмейвае норавы і побыт мясцовых феадалаў, напісана сакавітай народнай мовай.

У архітэктуры і горабудаўніцтве Беларусі з эпохай Адраджэння звязаны першыя спробы комплекснай рэканструкцыі гарадоў на аснове рэгулярнага плана, які па форме набліжаўся да прамавугольніка, авала, паўавала (Нясвіж, Быхаў, Слуцк, Рэчыца і інш.). Цэнтрам кампазіцыі горада стала гандлявая плошча з ратушай і крамамі. Замак як абарончы комплекс траціў сваю ролю і нярэдка будаваўся ў перыферыйнай частцы горада (Нясвіж, г. п. Мір Карэліцкага, в. Любча Навагрудскага р-наў) і звязваўся з гарадской плошчай магістральнай вуліцай. Абарончыя збудаванні ўдасканальваліся на аснове сістэм бастыённай фартыфікацыі і пераносіліся на перыферыю, утвараючы гарадскі абарончы пояс. Гэта давала магчымасць развіваць свецкую і культавую архітэктуру, якая таксама траціла суровыя абарончыя рысы (ратуша і замкавая брама ў Нясвіжы). Своеасаблівасць стылю Адраджэння ў беларускай архітэктуры заключалася ў тым, што ён спалучаўся з элементамі готыкі. Таму ў многіх пабудовах 16 — пачатку 17 ст. адбываўся сінтэз гэтых двух стыляў. Пад уплывам Адраджэння строгія вуглаватыя гатычныя формы паступова згладжваліся, набывалі багаты пластычна насычаны дэкор (замак у г. п. Мір Карэліцкага р-на, царква ў в. Сынковічы Зэльвенскага р-на і в. Мураванка Шчучынска-га р-на). У 16 ст. паявіліся адкрытыя парадныя палацавыя кампазіцыі, аформленыя аркаднымі галерэямі (палац у Рагачове). У культавай архітэктуры з'явіўся цэнтрычны храм тыпу ратонды з купальным завяршэннем. (царква Чырвонага крыжа ў Гродне, кальвінскі збор у Смаргоні). Храмы з традыцыйнай базілікальнай структурай, якія звычайна мелі абарончую вежу на галоўнгым фасадзе, атрымалі багатую пластыку фасадаў у выглядзе рустоўкі, аркатуры і іншых элементаў аздобы (Спаса-Праабражэнская царква ў г. п. Заслаўе Мінскага р-на). Інтэр'ер узбагачаўся разнымі алтарнымі кампазіцыямі (алтар касцёла ў в. Воўпа Ваўкавыскага р-на), скляпенні некаторых храмаў аздаблялі ляпнымі нервюрамі, якія ўтваралі складаны дэкаратыўны ўзор (Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на, касцёл у в. Вішнева Валожынскага р-на).

3 16 і 1-й палове 17 ст. дайшлі творы жывапісу, у змесце і форме якіх адлюстраваны тыповыя рысы еўрапейскага Адраджэння, асабліва ў пашыраным на белларускіх землях парадным (сармацкім) партрэце. Ен адметны яркай характэрнасцю тыпажу, часам з элементамі псіхалагізму, і спалучэннем у выяве ўмоўнай і рэалістычнай трактоўкі форм адначасова. Кампазіцыйная пабудова партрэта адзначана ўраўнаважанасцю мас і каляровых плям, позы — устойлівасцю, каларыт — мяккасцю і светланоснасцю. Антураж і арнамент убранняў маюць выразна рэнесансавы характар [партрэты Міхаіла Барысавіча, канец 16 — пачатак 17 ст., з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы; Грызельды Сапегі і Кшыштафа Весялоўскага, 1636, з касцёла брыгітак у Гродне, партрэт невядомага, 18 ст., партрэт Софіі Алелька-Радзівіл, 16 — пачатку 17 ст.]. Рысы Адраджэння прыкметныя ў прысвечаных жыццю князя Вітаўта фрэсках 16 ст. (замак у Троках- Літва), якія мелі яркую свецкую тэматыку (не зберагліся, і ў некаторай ступені творах іканапісу.Абразам таго часу ўласцівы раўнавага гарызантальных і вертыкальных элементаў, адносная прасторавасць кампазіцый, пабудовы, геаметрызм форм і светлы мажорны каларыт [абразы Параскевы Пятніцы, 2-я пал. 16 ст., ; «Маці боская Бялыніцкая», 1-я пал. 17 ст., з в. Сноў Нясвіжскага р-на; «Пакланенне вешчуноў», 1514, з в. Дрысвяты Браслаўскага р-на; ««Абразанне», 17 ст.]. У арнаментацыі падкрэсліваліся рэльефнасць і сакавітасць элементаў асноўнага матыву. У сюжэтную канву ўводзіліся шматлікія бытавыя і этнаграфічныя элементы, нават цалкам народны традыцыйны строй (абразы «На раджэнне Маці боскай», першы — канца 16 ст., з Маларыцкага р-на, другі —1649, работы Пятра Яўсеевіча з Галынца). У адлюстраваннях персанажаў дапускалася значна больш свабоды, чым раней, іх абліччу надаваліся рысы індывідуальнасці, а эмацыянальнаму стану — пачуццё спакойнай упэўненасці ў сваёй уласнай годнасці (апостальскі абраз «Лука і Сымон» з Лунінецкага р-на). Апошняя асаблівасць пераканаўча сведчыць аб укараненні ў беларускім мастацтве таго перыяду канцэпцый гуманізму, уласцівага культуры Адраджэння. Засваенне рэнесансавых форм на Беларусі ішло своеасаблівым шляхам: новыя формы наслойваліся на вельмі трывалую старажытную аснову, што бярэ пачатак ад візантыйскага і старажытна-рускага мастацтва. Яны пераламіліся праз асаблівасці мясцовага сацыяльнага жыцця, народных густаў і набылі самастойнае ўвасабленне (алтарны абраз «Пакланенне вешчуноў», 16 — пач. 17 ст., з Кобрынскага р-на). Другая адметная рыса выяўлення форм Адраджэння на Беларусі — працягласць іх існавання, часам да сярэдзіны 17 ст. У некаторых выпадках яны набылі рысы маньерызму (алтар-трыпціх «Мадонна са св. Кацярынай і Даратэяй», з Гродзенскага р-на), але часцей захоўвалі спакойную ўстрымлівасць, уласцівую перыяду сваёй сталасці (абразы «Праабражэнне», 1648, «Пакроў», 1649, «Успенне», 1650, з Маларыцкага р-на). Гэтыя творы адзначаны дакладнай арганізацыяй кампазіцыі, дзе архітыктурныя кулісы ператварыліся ў развіты архітыктурны пейзаж з рэнесансавымі палацамі, а персанажы ўражваюць спакойнай дзелавітасцю паводзін. I хоць у выяўленчай мове гэтых абразоў ужо ёсць прыкметы стылю барока, яны ў сваёй аснове астаюцца рэнесансавымі творамі. Уплыў асобных рыс Адраджэння прыкметны таксама ў дэкаратыуна-прыкладным мастацтве (мэбля, шкло, кераміка).

У графіцы ўздзеянне Аадраджэння яскрава адлюстравалася ў дрэварытах выданняў Ф. Скарыны. Стыль Адраджэння мацней за ўсё адчувальны ў гравюрным партрэце Скарыны з «Бібліі рускай». Сам факт змяшчэння ў Бібліі партрэта перакладчыка-выдаўца (у тагачаснай кніганыдавецкай практыцы амаль невядомы) сведчыць пра рэнесансавае ўсведамленне чалавекам пачуцця ўласнай чалавечай годнасці. Ідэі ўзвелічэння чалавека падпарадкаваны фармальна-мастацкія сродкі, якія выкарыстоўваліся ў жанры партрэта эпохі Адраджэння: кампазіцыйнае вылучэнне партрэтаванага, выява ў анфас, індывідуалізацыя твару з увагай да псіхалогіі асобы, актыўнае выяўленне аб'ёму з дапамогай штрыхоўкі. Шэрагу дрэварытаў выданняў Скарыны («Юдзіф і Алаферн», «Эстэр перад Артакоерксам», «Майсей перад народам») уласцівы весь дар гераічных сюжэтаў ці вобразаў, а самі героі як бы набліжаны да чытача, падаюцца манументальна, буйным планам. У дрэварытах «Бічаванне Іова», «Стварэнне свету» ўпершыню ў беларускім мастацтве зроблена выява аголенага цела чалавека з характэрнай мастацтву Адраджэння цікавасцю да анатоміі. Некаторыя творы Скарыны («Бласлаўленне», «Тройца») паводле кампазіцыі і асобных дэталей набліжаюцца да гравюр А. Дзюрэра з серыі «Апакаліпсіс». а раслінныя матывы заставак і ініцыялаў у пражскіх і віленскіх выданнях паводле стылю — да венецыянскай графікі апохі Адраджэння. Пад уплывам Скарыны рэнесансавыя традыцыі пранікалі і ў графічны пераважна кніжны, партрэт («Партрэт В. Цяпінскага»). Аўтэнтычныя графічна-арнаментальныя ўпрыгожанні кніг Скарыны або копіі з іх шырока выкарыстоўваліся ў беларускім кнігадрукаванні (пераважна ў брацкіх друкарнях Вільні і Еўя), садзейнічалі пашырэнню стылю Адраджэння ў беларускай кпіжнай графіцы («Грамматіка словенска...» Л, Зізанія, 1596; Новы запавет з Псалтыром, 1596; Часаслоў, 1612). Імкненне да ўсебаковага пазнання свету азначылася ў гравюрах «Карта Полацкай зямлі» і «План Полацка» паводле малюнкаў С. Пахалавіцкага. Пэўныя рэнесансавыя матывы сустракаюцца ў дрэварытах П. Мсціслаўца, модзярытах Т. Макоўскага, братоў А. і Л. Тарасевічаў і іншых.

3 эпохай Адраджэння звязаны поспехі ў развіцці музыкі (царкоўнай і свецкай). Яе асноўным асяродкамі з'яўляліся брацкія школы, дзе была добра пастаўлена музычная адукацыя, культываваліся шматгалосыя харавыя спевы па 5-лінейнай нотнай сістэме. Асноўным узорам новага нотнага запісу ў белеларускіх брацтвах стаў псалтыр Яна Гуса. 3 2-й паловы 16 ст. на Беларусі пачалося нотадрукаванне. Пратэстанцкія канцыяналы, выдадзеныя ў Брэсце (зборнік «Песні хвал боскіх», 1558,— адзін з найбольш ранніх узораў нотадрукавання ва Усходняй Еўропе), Нясвіжы, Любчы, побач з духоўнымі творамі змяшчалі свецкія песні, прасякнутыя рэнесансавымі матывамі, ярка дэманстравалі інтэрнацыянальныя сувязі ў музычна-паэтычнай культуры, народжанай еўрапейскай Рэфармацыяй. Сярод аўтараў музыкі — дзеячы польскага Адраджэння Вацлаў з Шамотул і  Бзылік. У гэты час зарадзілася самабытная культура беларускага канта, якая стала значнай з'явай прафессійнага пазацаркоўнага мастацтва, зазначыла ўплыў народнай песеннасці, у лепшых сваіх узорах узнялася да акрэсленай сацыяльна-патрыятычнай накіраванасці. Ідэйна-эстэтычныя і наогул творчыя заваёвы эпохі Адраджэння мелі вялікае значэнне для развіцця ўсёй духоўнай кулыуры Беларусі.

 

Літаратура

 

  1. Голенищев - Кутузов, Н. Н. Итальянское Возрожденне и славянские литературы XV—XVI веков. М., 1963.
  2. Дорошкевич, В. М. Новолатинская поэзия Белоруссии и Литвы: Первая половнна XVI в. Мн., 1979.
  3. Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьскнй период). Мн., 1977.
  4. Качаноўскі, У.У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1994.
  5. Конан, У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору. Мн., 1989.
  6. Конан, У. Святло для людзей: [Родная мова і культура ў эпоху перабудовы]. Мн., 1989.
  7. Конон, В. М. От Ренессанса к классицызму: (Становленние эстетической мысли Белоруссии в XVI—XVIII вв.). Мн., 1978.
  8. Копысский,3.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половинне XVII в. Мн., 1975.
  9. Лыч, Л., Навіцкі, У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1997.
  10. Очерки истории философской н социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
  11. Падокшын, С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі. Мн., 1990.
  12. Пннскнй, Л. Е. Реализм эпохи Возрожденния. М., 1961.
  13. Подокшин, С. А. Франциск Скорина. М., 1981.
  14. Подокшин, С.А. Проблема восточно-европейского Ренессанса н гуманизма // Иван Федоров и восточнославянское книгопечатанне. Мн., 1984.
  15. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.
  16. Скарына і яго эпоха. Мн., 1990.
  17. Соколов, В. В. Очерки философии эпохи Возрожденния. М., 1962.
  18. Спадчына Скарыны: Зборнік матэрыялаў першых Скарынаўскіх чытанняў (1986). Мн., 1989.
  19. Чамярыцкі, В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
  20. Энцыклапедыя. Гісторыя Беларусі. Т. 1-6. Мн., 1993-2000.
  21. Энцыклапедыя. Літаратура і мастацтва. Т. 1-5. Мн., 1984-1989.
  22. Ю х о, И. А. Правовое положенне населення Белоруссии в XVI в. Мн., 1978.

Opanasenko
Написал полезное: Opanasenko


ВВЕРХ

meta.ua Яндекс.Метрика

(c) Дизайн-група "Dolphins"